Курсовая работа: Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст
Курсовая работа: Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст
Змест
Уводзіны
Кнігадрукаванне на Беларусі на пачатку XX ст
Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы
Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст
Янка Купала —рэдактар «Нашай нівы
«Наша ніва» і традыцыі
народна-дыялектнай мовы
Заключэнне
Спіс выкарыстаннай літаратуры
Уводзіны
Тэма
рэдагавання на Беларусі на пачатку XX стстагоддзя з’яўляецца актуальнай таму, што менавіта ў гэты перыяд адбылося станаўленне беларускай літаратурнай мовы, а рэдагаванне стала
важным этапам у гэтым станаўленні.
Гэта час нацыянальнага адраджэння беларусаў.
Таму
гэта тэма зацікавіла многіх
вучоных і даследчыкаў. Яе разглядаў Баландзін К. І. у
сваёй пацы «Фарміраванне і развіццё беларускай мовы», Бярозкіна Н. Ю. закранула
гэтую тэму ў кнізе «Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі». Не абмінулі яе ў
сваіх працах і такія даследчыкі, як Шчаўлінскі М. Б., Панізнік С., Карповіч М.
П. у кнізе «Літаратурнае рэдагаванне», Александровіч С. Х. і іншыя.
Мэта
працы: выявіць асаблівасці рэдагавання на
Беларусі на
пачатку XX ст. Для дасягненя гэтай мэты я ставіла перад сабой наступныя задачы:
-
сабраць фактычны
матэрыял па дадзенай тэме;
-
прааналізаваць,
як функцыянавалі
асноўныя месцы
рэдактарскай дзейнасці: друкарні, выдавецтвы і перыядычны друк на пачатку XX ст.;
-
выявіць даследчыкаў, якія займаліся фарміраваннем беларускай літаратурнай мовы;
-
разгледзець
рэдагаванне пачатку XX ст. на
прыкладзе дзейнасці Янкі Купалы ў якасці
рэдакатара газеты «Наша ніва».
Кнігадрукаванне
на Беларусі на пачатку XX ст.
Працэс
выдання кніг звязаны з іх рэдагаваннем. Зняцце абмежаванняў для беларускага,
польскага і літоўскага друку садзейнічала інтэнсіўнаму павелічэнню выдавецкай
прадукцыі і ўзнікненню шэрага новых прыватных друкарняў, дзейнасць якіх аднак у
многіх выпадках была непрацяглай. Павысілася актыўнасць губернскіх друкарняў [3,
с.117].
Буйнейшымі
кнігавыдавецкімі цэнтрамі былі губернскія гарады Мінск, Віцебск, Магілёў.
Значны рост друкарняў назіраўся ў Мінску. Сярод мінскіх друкарняў асабліва
вылучаліся друкарні С. Някрасава, Б. Саламонава, I. і В. Тасьманаў, I. Каплана, Я. Грынблата, Гатоўскага і
Юршчыка і інш. Дзейнасць друкарняў была нераўназначнай. 18 друкарняў Мінска
паспелі выдаць толькі адну-дзве кнігі.
Друкарскае
прадпрыемства С. Някрасава ў пачатку XX ст. надрукавала каля 100 кніг пераважна гістарычнай і
рэлігійнай тэматыкі. Друкарня I. Каплана спецыялізавалася на выпуску навуковай, навучальнай і даведачнай
літаратуры, перш за ўсё па медыцыне. У гэтай жа друкарні выйшлі ўсе падручнікі
па матэматыцы Б. П. Чыханава. У выдавецкай прадукцыі Б. I. Саламонава ў параўнанні з другой
паловай XIX ст. значна паменшылася колькасць
рэлігійнай літаратуры, пераважалі матэрыялы афіцыйнага характару: спісы
служачых розных устаноў, справаздачы, статуты, банкавыя паказальнікі і інш.
На
1900-1910 гг. прыпадае перыяд найбольшай актыўнасці віцебскай друкарні Г. і. П.
Падземскіх. Сярод іх выданняў —"Памятники времен древних и новейших в
Витебской губернии" А. П. Сапунова (1903), "Упрощенный метод обучения
грамоте" М. С. Ракіцкага (1903), "По вопросу о русско-германской
торгово-промышленной политике" Я. Бараховіча (1903) і інш. У друкарні
наследнікаў М. Нэймана ў пачатку XX ст. выйшлі многія даследаванні краязнаўчага характару. Дзейнасць іншых
віцебскіх друкарняў была нязначнай.
Найбольш
буйнымі сярод друкарняў Магілёва былі друкарскія прадпрыемствы Я. Падземскага
(больш за 70 кніг), Ш. Фрыдланда, І. Клаза. Слаба развівалася ў параўнанні з
іншымі губернямі друкарская справа ў Гродзенскай губерні. Дзейнасць амаль усіх
друкарняў абмяжоўвалася выпускам некалькіх кніг.
У
пачатку XX ст. друкарні былі створаны
ва ўсіх павятовых гарадах; у Бабруйску, Барысаве, Брэсце, Гомелі, Мазыры, Оршы,
Пінску, Рэчыцы і Слуцку іх было па некалькі [3, с.118].
У
пачатку XX ст. працягвалася выдавецкая дзейнасць
выдатнага беларускага этнографа Е. Р. Раманава. Пасля дзесяцігадовага
перапынку выйшаў шосты выпуск "Белорусского сборника", які пачаў
друкавацца яшчэ ў 1893 г. у Віцебску. Шосты выпуск "Белорусского
сборника", змест якога складалі казкі, быў выдадзены толькі ў 1901 г. у
Магілёве.
Наступныя
выпускі "Белорусского сборника" выйшлі ў Вільні. Сёмы выпуск быў
першым буйным зборнікам беларускіх тэкстаў песень і мелодый з нотамі. У восьмым
выпуску змешчаны апісанні быту, матэрыяльнай культуры, абрадаў і вераванняў
беларусаў. Ад папярэдніх выданняў такога характару ён адрозніваецца сваёй
кампактнасцю і больш дакладнай сістэматызацыяй. Дзевяты выпуск з'яўляўся першай
зводнай працай аб умоўных жаргонах беларускіх рамеснікаў і жабракоў. У Віцебску
Раманаў займаўся падрыхтоўкай да друку дзесятага выпуску "Белорусского
сборника", у які ён уключыў 157 тэкстаў бытавых казак. Рукапісы яшчэ
чатырох падрыхтаваных выпускаў не былі надрукаваны.
"Белорусский
сборник" змяшчае багацейшыя матэрыялы, якія асвятляюць самыя разнастайныя
бакі культуры і быту беларускага народа. Е. Р. Раманаў імкнуўся даваць творы
яшчэ не друкаваныя або іх цікавыя варыянты. Усе фальклорныя тэксты былі
запісаны самім аўтарам, які звяртаў вялікую ўвагу на дакладную перадачу мовы
твораў [3,с.121-122].
У
пачатку XX ст. павялічылася колькасць
твораў мастацкай літаратуры. Разам з выданнем прац малых жанраў (кнігі
невялікага аб'ёму, якія змяшчалі, як правіла, адзін драматычны твор, некалькі
вершаў, апавяданняў або баек) з'яўляюцца выданні тыпу альманахаў і зборнікаў:
"Туманы" (1909), "Земные сны" (1910), "Струны"
(1910), "Провинциальная луна" (1915), зборнікі твораў асобных аўтараў
"Минские предания и легенды" (1901) і "Из польской поэзии"
(1906) Д. Д. Бохана, "Рассказы и стихотворения" (1910) Б. Няклона, "Звезды"
(1910) I. Віленскага і інш. Змест
гэтых кніг складалі не толькі мастацкія творы, але і літаратуразнаўчыя
матэрыялы.
У
1907-1909 гг. у Мінску надрукаваны некалькі твораў старажытных аўтараў Юлія
Цэзара, Ціта Лівія, Гарацыя, Вергілія са спецыяльнымі каментарыямі для лепшага
засваення тэксту. Выкладчык Гродзенскай гімназіі А. А. Турчыновіч падрыхтаваў
два выданні дапаможніка для навучэнцаў гімназій і прагімназій "Палладиум.
Главнейшие сведения из римских древностей, римской литературы и метрики"
(Гродна, 1911, 1912).
Выданнем
кніг, часопісаў і газет па-ранейшаму займаліся царкоўныя брацтвы, епархіяльныя
саветы, вучылішчы. Трэба адзначыць, што іх дзейнасць не абмяжоўвалася выпускам
толькі рэлігійнай літаратуры. Яны таксама публікавалі працы па краязнаўству і
гісторыі Беларусі. Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт надрукаваў у
1909-1913 гг. ча-тыры выпускі "Минской старины", збору дакументаў,
артыкулаў, дакладаў і лекцый па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі. Значную
каштоўнасць уяўляюць матэрыялы па сацыяльна-эканамічнаму развіццю Мінскай
губерні, песні, казкі, паданні беларускага народа, паведамленні пра вынікі
археалагічных раскопак і г. д. [3, с.127].
Развіццю
мясцовага кнігадрукавання перашкаджалі вельмі вузкі і абмежаваны кніжны рынак,
адсутнасць школ на роднай мове, невялікі працэнт пісьменнага насельніцтва,
высокія цэны на кнігі і г.д.
Працы
на беларускай мове друкаваліся ў асноўным у выглядзе танных брашур. Тыражы
выданняў складалі ад адной да пяці тысяч экземпляраў. Большасць кніг
прызначалася для малапісьменных чытачоў, таму яны былі напісаны простай,
даступнай мовай. У гэты час на Беларусі былі распаўсюджаны праваслаўная і
каталіцкая рэлігіі. Па гэтай прычыне беларускія друкарні часта публікавалі адны
і тыя ж кнігі адначасова двума шрыфтамі — лацінскім і кірылічным. Амаль адзіным
сродкам мастацкага афармлення кніг з'яўляліся разнастайныя шрыфты на тытульных
лістах, на апошніх старонках часам змяшчаліся віньеткі, ілюстрацый было вельмі
мала.
Найбольшы
ўклад у развіццё беларускага кнігадрукавання зрабіла выдавецкая суполка "Загляне
сонца і ў наша аконца", заснаваная ў маі 1906 г. у Пецярбургу.
Ініцыятарам стварэння выдавецтва быў Браніслаў Эпімах-Шыпіла, прафесар
Пецярбургскага універсітэта, выхадзец з Беларусі. Галоўнай мэтай сваёй
дзейнасці таварыства ставіла друкаванне і распаўсюджанне беларускай літаратуры
і тых выданняў, якія датычыліся Беларусі. У арганізацыйны састаў суполкі
ўвайшлі студэнт Горнага інстытута В. I. Валейка, настаўнік У. К.
Калашэўскі, чыноўнік У. С. Сталыгва, інжынер-тэхнолаг Ю. Л. Іваноўскі і інш.
Першай
кніжкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца" быў "Беларускі
лемантар, або Першая навука чытання" (1906). Само з'яўленне падручніка для
дзяцей беларусаў у той час, калі не існавала ніводнай беларускай школы, было
важнай падзеяй. Аўтарам кнігі хутчэй за ўсё была Цётка (А. Пашкевіч). Складальнікі
падручніка праявілі пэўную самастойнасць у падборы слоў і ілюстрацыйнага
матэрыялу. Словы, да якіх былі падабраны невялікія малюнкі, звязаны з бытам і
працай жыхароў беларускай вёскі.
У
тым жа 1906 г. таварыства выдала таксама двума шрыфтамі "Першае чытанне
для дзетак беларусаў", напісанае Цёткай. Кніга складаецца з дзвюх частак:
першая набрана буйным шрыфтам са значкамі націску, другая — шрыфтам звычайнага
памеру. Змест хрэстаматыі складалі апавяданні, вершы, казкі, прыпеўкі,
прыказкі, загадкі.
У
канцы 1909 г. разам з віленскім таварыствам "Наша хата" суполка
"Загляне сонца і ў наша аконца" надрукавала яшчэ адзін падручнік —
"Другое чытанне для дзяцей беларусаў" Якуба Коласа. Гэта хрэстаматыя
больш значная па аб'ёму і складалася з сямі раздзелаў, змястоўная ў жанравых
адносінах: у яе ўвайшлі апавяданні, казкі, замалёўкі, песні, дыялогі,
фальклорныя тэксты і творы, напісаныя самім Коласам.
У
1907 г. было распачата выданне серыі "Бедарускія песняры", у якую
ўвайшлі "Дудка беларуская" (1907) і "Смык беларускі" (1908)
Ф. Багушэвіча, "Гапон" (1907), "Вечарніцы" (1909) і
"Шчароўскія дажынкі. Купалле" (1910) В. Дуніна-Марцінкевіча,
"Пан Тадэвуш" (1907) А. Міцкевіча. Усе кнігі выйшлі ў аднолькавым
сціплым афармленні, упрыгожаны арнаментальнай паласой [3, с.128-131].
Суполка
адыграла важную ролю ў папулярызацыі бе-
ларускай кнігі. У Варшаве, Вільні, Мінску, Віцебску, Гомелі,
Гродне былі арганізаваны спецыялізаваныя пункты па распаў-
сюджанню беларускіх выданняў. Нягледзячы на цяжкае ста-
новішча, выдавецтва выпусціла за восем гадоў існавання каля
40 назваў беларускіх кніг агульным тыражом звыш 100 тысяч
экземпляраў.
Такім чынам можна прыйсці да высновы, што на Беларусі на пачатку XX ст. назіраўся ўздым кнігадрукавання.
Як ўжо было адзначана, літаратурнае рэдагаванне сканцантравана
ў асноўным у выдавецтвах. Ужо ў канцы 1917 - пачатку 1918 года ў Беларусі пачынаюць працаваць
першыя выдавецтвы. Найбольш значным з іх было выдавецтва "Звязда",
створанае незадоўга да Кастрычніцкай рэва-люцыі ў Мінску пры Паўночна-Заходнім
камітэце РСДРП(б).
У
студзені 1921 года ствараецца Дзяржаўнае выдавецтва БССР, якое адыграла вялікую
ролю ў развіцці кнігавыдавецкай справы ў рэспубліцы. Ужо ў першы год сваёй
дзейнасці яно выпусціла 196 назваў кніг тыражом больш за паўтара мільёна
экземпляраў [2, с.7].
У 1918
г. у Мінску было створана выдавецкае
таварыства «Заранка» на чале з Паўлам
Алексюком. Сваёй мэтай яно ставіла выданне кніг для пачатковай школы, студэнтаў і вучняў
вышэйшых школ, а таксама для шырокай публікі. Акрамя таго, у Мінску з 1917 г. працавала выдавецтва
«Вольнай Беларусі», якое ў 1918 г. выпусцила 5 кніг. У чэрвені 1918 г. у гэтым выдавецтве выйшла
«Дзіцячая чытанка», падрыхтаваная
Аркадзем Смолічам. Літаратурны зборнік,
«Сцэнічныя творы» Т. Гушчы, «Бярозка» Ядвігіна Ш., паэма «Сымон-музыка» Якуба
Коласа, «Першыя малітвы» В. Раманава і «Тарас на Парнасе» выйшлі ў выдавецтве «Вольнай Беларусі» [7, с. 54-55].
Фарміраванне
беларускай літаратурнай
мовы
К.І.
Баландзін мяркуе, што стылёвае выкарыстанне беларускай мовы было абмежаваным,
бо ўжывалася яна ў асноўным як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. А між
тым, беларуская літаратурная мова магла стаць найлепшым, самым надзейным
сродкам выратавання, захавання беларусаў як самастойнай супольнасці, бо яна
цесна звязвае народ у адзінае цэлае. Акрамя таго, у XIX - пачатку XX ст. беларусы карысталіся дзвюма
графічнымі сістэмамі пісьма: лацінкай і рэфармаванай кірыліцай, што таксама
перашкаджала развіццю мовы [1,с.14].
Многа
зрабілі для выпрацоўкі беларускай літаратурнай мовы Я.Баршчэўскі, Ф.Багушэвіч,
В.Дунін-Марцінкевіч, аўтары ананімных паэм "Тарас на Парнасе" і
"Энеіда навыварат" і іншыя. Вялікі уклад у развіццё беларускай мовы ў
новых умовах ўнеслі і навукоўцы-этнографы, мовазнаў-цы. Першым аўтарам слоўніка
беларусаў быў Я.Чачот. У сваім зборніку народных песень, выдадзеных у Вільні ў
1846 г., ён надрукаваў беларускі слоўнічак. Першую новую баларускую граматыку
напісаў у 1846 г. этнограф П. Шпілеўскі, але яна надрукавана не была. Адным з першых,
хто звярнуў увагу на самастойнасць беларускай мовы і яе шырокае бытаванне на
Беларусі быў І. І. Насовіч. Выдадзены ім "Словарь белорусского наречия"
(1870 г.) змяшчаў больш за 30 тыс. слоў. Ён таксама сабраў больш за тры тысячы
народных прыказак, скорагаворак, праклёнаў і іншых фальклорных набыткаў. Гісторыя новай беларускай
літаратурнай мовы — гэта гісторыя складання новых правапісных і граматычных норм,
істотнае папаўненне новай лексікай. Старая мова была дзяржаўнай, мовай
справаводства. Новая літаратурная мова стала мовай мастацкай літаратуры, у
першую чаргу паэзіі. У 60-я гг. узнікае публіцыстыка, і толькі ў пачатку XX ст., дзякуючы перыядычнаму друку,
складаюцца элементы навуковага і дзелавога стыляў.
Усяго
ў пачатку XX ст. на беларускай мове выйшла 245
розных выданняў. Адначасова выпрацоўваліся арфаграфічныя, граматычныя,
лексічныя, арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. У літаратуру прыйшла
вялікая група таленавітых пісьменнікау з розных куткоў Беларусі. Паспяховаму
фарміраванню нацыянальнай мовы спрыяла і наяўнасць глыбокіх пісьмовых народных традыцый.
Прыкметнае пашырэнне
літаратурнай мовы садзейнічала ўзбагачэнню яе слоўніка, выпрацоўцы беларускай
тэрміналогіі. Дзейнасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, навуковыя
даследаванні Я.Карскага, І.Касовіча і іншых прадстаўнікоў беларускай
нацыянальнай культуры, іх цесная сувязь з народам, разгортванне выдавецкай
справы і аб'яднанне вакол выдавецтваў і выданняў адукаваных людзей — усё гэта
забяспечвала інтэнсіўнае ўзбагачэнне беларускай літаратурнай мовы, яе ўнармаванне
[1, с.16].
У
ліку першых падручнікаў беларускай мовы — «Беларускі правапіс», выдадзены ў
1916 г. у Вільні і надрукаваны лацініцай. Гэты правапіс у
значнай меры паўтарыў брашуру «Як правільна
пісаць па-беларуску» (1917 г.). Адным з
першых беларускіх
буквароў з’яўляецца
невялікі дапаможнік «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным», надрукаваны ў 1916 г. лацінскімі літарамі і разлічаны на тое, каб найхутчэй навучыць
чытаць і пісаць па-беларуску [1, с.19].
Асобнае
месца сярод спроб выпрацоўкі норм беларускай літаратурнай мовы займае «Беларуская
граматыка для школ» Б. А. Тарашкевіча,
выдадзеная ў 1918 г. у друкарні М. Кухты ў Вільні. Яна была надрукавана паралельна кірыліцай і лацінкаю.
У
падручніку аўтар азначыў асноўныя рысы беларускай мовы і ахарактарызаваў
навуковы прынцып, пакладзены ў падмурак граматыкі. Абапіраючыся на жывую
народаую гаворку і пісьмовыя стылі, што склаліся да таго часу, ён сцісла апісаў
гукавую сістэму, арфаграфічны лад тагачаснай беларускай мовы, дакладна вылучыў
і падкрэсліў яе асноўныя заканамернасці, удала паяднаў дыялектную аснову з
пісьмовай традыцыяй, навукова абгрунтаваў адзіныя правілы напісання. У якасці
ілюст-рацыйнага матэрыялу ў граматыцы выкарыстаны ўрыўкі з вы-сокамастацкіх
твораў пісьменнікаў, прыказкі, прымаўкі, ідыёмы. Аўтар замацаваў фанетычны
прынцып напісання галосных (перадача на пісьме акання і якання), а для перадачы
зычных — марфалагічны, з некаторымі адхіленнямі ў бок фанетычнага, каб перадаць
спецыфіку беларускай мовы. Сфармуляваныя Тарашкевічам правілы атрымалі
ўсеагульнае прызнанне. На аснове яго граматыкі пачалі выдавацца падручнікі
беларускай мовы іншых аўтараў [7, с.57].
Граматыка
Тарашкевіча на працягу 10 гадоў вытрымала 5 выданняў. «Беларуская граматыка» Тарашкевіча стала першым навуковым нарысам, у
якім асвятляліся такія нераспрацаваныя на той час галіны беларускага мовазнаўства, як фанетыка, марфалогія, словаўтварэнне, сінтаксіс беларускай літаратурнай мовы, падаваліся навукова
абгрунтаваныя адзіныя
правілы правапісу.
На
пачатку 20-х гг. абавязковым падручнікам для школ стала “Беларуская мова” у 2-х частках, напісаная настаўнікам-мовазнаўцам
Я. Лёсікам. У 1921 г. з’явілася яго «Практычная граматыка
беларускай мовы», а ў 1924 г. —
падручнік «Беларуская мова. Пачатковая
граматыка» і тады ж «Беларуская мова. Правапіс». На гэтых падручніках былі выхаваны цэлыя пакаленні беларусаў [1, с.19].
У 20-я
гады былі падрыхтаваны і выйшлі з
друку некалькі слоўнікаў, якія таксама спрыялі распаўсюджанню
і вывучэнню беларускай мовы. У 1924 г. выйшаў першы “Практычны
расійска-беларускі слоўнік”, складзены М. Байковым і М. Гарэцкім. У расійска-беларускім
слоўніку С. Некрашэвіча і М. Байкова, выдадзеным у 1928 г., найбольш поўна была
прадстаўлена беларуская лексіка, выкарыстаны новыя распрацоўкі "Беларускай
навуковай тэрміналогіі".
Нягледзячы
на гэтыя дасягненні ў літаратурнай мове ў той час назіраўся значны
правапісна-граматычны разнабой [1, с.20].
Акадэмік
Е.Ф. Карскі паклаў пачатак глыбокаму вывучэнню беларускай мовы. Яго працы маюць
вялікае навуковае і практычнае значэнне для кожнага, хто займаецца даследваннем
і вывучэннем беларускай мовы.
У
сваіх даследаваннях Е.Ф. Карскі звярнуў увагу не толькі на вывучэнне фанетычнай
сістэмы беларускай мовы, але таксама і на вывучэнне марфалогіі і сінтаксісу [5,
с.3].
Яго
даследаванні састаўляюць вельмі важны этап у гісторыі беларускага мовазнаўства.
Лінгвістычныя працы Е. Ф. Карскага маюць вялікае практычнае і тэарытычнае
значэнне для беларускага мовазнаўства, а таксама для параўнаўчага вывучэння
ўсходнеславянскіх і ўвогуле славянскіх моў. Беларуская мова вывучалася Карскім у непасрэднай сувязі з рускай і ўкраінскай мовамі. Ён неаднаразова
падкрэсліваў, што беларускі народ цесна звязаны з братэрскімі рускімі і
ўкраінскімі народамі, таму паміж імі такія моцныя моўныя сувязі [5, с.5].
Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст.
Безумоўна
з рэдагаваннем непасрэдна звязаны і перыядычны друк. Таму неабходна разгледзець
асноўныя выданні, што існавалі на пачатку XX ст. Газета "Вольная Беларусь”
пачала выходзіць у Мінску 28 мая 1917 г. як тыднёвік БНК пад рэдакцыяй Я. Лёсіка
[7, с.41].
"Вольная
Беларусь" заклікала да адраджэння краю, добрасуседскіх адносін з Расіяй,
Польшчай, Украінай і Літвой пры ўмове прызнання імі нацыянальнай і культурнай
самастойнасці Беларусі.
Важнае
месца ў газеце адводзілася наданню беларускай мове статуса мовы дзяржаўнай,
развіццю школы ўсіх ступеняў з выкладаннем па-беларуску [7, с.42].
Значнае
месца ў "Вольнай Беларусі" займаў літаратурна-мастацкі аддзел. На яе
старонках упершыню надрукаваны камедыя Дуніна-Марцінкевіча "Залёты" і
гісторыка-этнаграфічны нарыс "Хто мы такія?" М. Багдановіча. У газеце
таксама былі апублікаваны першая рэдакцыя паэмы "Сымон-музыка" і
раздзелы з паэмы "Новая земля", драма "Антось Лата", вершы,
апавяданні з цыкла "Казкі жыцця" Я. Коласа і інш.
Акрамя
"Вольнай Беларусі» ў Мінску ў 1917 г. пачала
выходзіць вайскова-грамадская і літаратурная газета "Беларуская рада"
— орган выканаўчага камітэта Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады.
Газета
адлюстроўвала нацыянальна-кансалідацыйныя працэсы ў беларускім грамадстве на
тэрыторыі Беларусі і за яе межамі, асабліва сярод беларусаў у вайсковых
фарміраваннях былой царскай Расіі.
На
старонках газеты друкаваліся таксама артыкулы па гісторыі і эканоміцы Беларусі
(Ярушэвіч, А. Уласаў), творы М. Багдановіча, Я. Купалы, А. Гаруна, I. Дварчаніна, З. Верас, З. Бядулі, П.
Бадуновай і інш [7, с.44-45].
8 сакавіка 1918 г. у Мінску выйшаў
першы нумар газеты "Беларускі шлях" — органа "Мінскага народнага
прадстаўніцтва". Гэту штодзённую грамадска-палітычную газету
нацыянальна-дэмакратычнага кірунку спачатку рэдагаваў П. Алексюк, а з другога
нумара — А. Гарун. Галоўнай мэтай выдання абвяшчалася сацыяльна-эканамічнае і
культурнае адраджэн-не Беларусі, яе дзяржаўная самастойнасць і суверэнітэт.
На
старонках газеты грунтоўна асвятляўся нацыянальны грамадска-палітычны і
культурны рух, змяшчалася інфармацыя пра дзейнасць палітычных партый і груповак,
друкаваліся кароткія тэатральныя рэцэнзіі, вершы.
Газета
рэгулярна друкавала перадавіцы, мела аддзелы і рубрыкі "Міжнароднае
жыццё", "Весткі з Краю", "Менскае жыццё", "Весткі
з Расіі", "Харчовая справа", "Маленькі фельетон",
крытыкавала палітыку бальшавікоў і Савецкай Расіі. У газеце выступалі з
артыкуламі і нарысамі А. Прушынскі, I. Жывіца, З. Бядуля, А. Уласаў, У. Галубок і інш.
Разам
з газетамі ў кастрычніку 1918 г. у Мінску пачаў выходзіць
літаратурна-грамадскі, навукова-гістарычны і эканамічны часопіс
"Варта", пад рэдакцыяй Язэпа Варонкі. Супрацоўніцтва ў штомесячніку
прымалі вядомыя беларускія палітыкі, вучоныя і пісьменнікі.У часопісу таксама
друкаваліся "юмарэскі" — вершы А. Паўловіча, "Потаемнае" —
апавяданне М. Гарэцкага, Ай-Кітаб-Кіцеп" — артыкул I. Луцкевіча, "Няміга і
Менск" — артыкул Р. Суніцы, "Освобождение Минска" — артыкул К.
Езавітова, "Аб дзяржаўным будаўніцтве" — артыкул А. Навіны і
"Рождественская вертепная драма в Белоруссии" — нарыс акадэміка Я.
Карского [7, с. 62-63].
Янка Купала — рэдактар “Нашай нівы”
У
якасці прыклада рэдактарскай дзейнасці на пачатку ХХ стагоддзя можна больш
падрабязна разгледзець працу грамадска-палітычнай, навукова-папулярнай і
літаратурна-мастацкай газеты «Наша ніва». Разглядаючы гэта пытанне мне
хочацца засяродзіць увагу менавіта на рэдактарскай працы Янкі Купалы. Ён быў
адным з рэдактараў-выдаўцоў «Нашай нівы» [8, с.55].
Сродкі
масавай камунікацыі былі і застаюцца самым актыўным і самым уплывовым носьбітам
літаратурнай мовы. Прыкладам таму на пачатку XX стагоддзя была газета «Наша Ніва»
(1906-1915 гг.). Даследчыкі беларускай мовы лічаць дзесяцігадовы «нашаніўскі»
перыяд рашаючым у фарміраванні асноўных правапісных і граматычных нормаў, пры
ўсім тым, што на старонках газеты назіраўся вялікі разнабой, абумоўлены
сутыкненнем двух значных моўных масіваў — паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх
гаворак [5,с.80-81]. Безумоўна распрацоўка гэтых норм была немагчыма без
літаратурнага рэдагавання.
Вячаслаў
Рагойша мяркуе, што з усіх беларускіх дзеячаў культуры пачатку ХХ ст.
Найбольшым нашаніўцам лічыцца Іван Дамінікавіч Луцэвіч — вялікі Янка Купала. І
не толькі таму, што яго прозвішча найчасцей з’яўлялася на старонках «Нашай нівы»,
і не толькі таму, што ён нашмат даўжэй, чым Я. Колас, З. Бядуля, В. Ластоўскі,
Ядвігін Ш., С. Палуян, з’яўляўся штатным супрацоўнікам газеты. Больш істотна тое, што грамадска-палітычны, літаратурна-мастацкі нахіл выдання калі не цалкам, то пераважна адпавядаў поглядам Янкі Купалы. Вось чаму «Нашу ніву» можна назваць купалаўскай газетай — і па
яе асноўнай ідэйнай скіраванасці, і па шматлікасці купалаўскіх
публікацый на яе старонках, і па
непасрэдным удзеле Янкі Купалы ў яе выданні [6, с.7].
Павел
Навойчык сцвярджае, што пытанне
пра рэдактарства Янкі Купалы ў "Нашай Ніве" далека не новае. Яго закраналі i Ю. Пшыркоў, i С. Александровіч, i Р.
Семашкевіч i многія іншыя. Звяртаюцца да гэтай праблемы i сучасныя даследчыкі. У сталінска-брэжнеўскія часы, каб рэабілітаваць "Нашу Hiвy", аспрэчыць
абвінавачванне ў контррэвалюцыйнасці i нацыяналізме, выстаўленае ей гісторыкамі-вульгарызатарамі, вучоныя вымушаны былі асноуны
акцэнт зрабіць на ідэалагічнай i палітычнай арыентацыі
газеты. Праўда, iм даводзілася агаворвацца i адмяжоўваць "Нашу Hiвy" "ўласаўскую" ад «Нашай нівы» «купалаўскай», зазначаць, што пры Купале газета
«прыкметна палявела» (Пшыркоу), што яна крытыкавала хутарызацыю,
асуджала пашырэнне кулацтва як класа, гаварыла аб небяспецы эміграцыі (Семашкевіч) і г. д. У выніку ў чытача магло скласціся ўражанне, што да Купалы «Наша ніва» была выданнем рэакцыйным, i толькі з прыходам паэта на пасаду рэдактара яна стала прагрэсіўнай. Зразумела, гэта было не так.
Скасаванне
класавага падыходу як неабходнай умовы пры
ацэнцы падзей грамадскага і
культурнага жыцця дазваляе нам сёння падыйсці да ўзнятай праблемы
без прадузятасці і паспрабаваць даць аб’ектыўны адказ на пытанні: ці змяніў Янка Купала
"Нашу Hiвy", яе грамадска-палітычную арыентацыю, якую ролю ён адыграў у беларускім штотыднёвіку як рэдактар? З аднаго боку, сапраўды, новы рэдактар звычайна прыносіць
у выданне пэўныя змены. Разыходжанні з папярэднікам
у эстэтычных запатрабаваннях, рознае бачанне прыярытэтаў, пастаўленне мэтаў, простае імкненне зрабіць газету лепшай, чым яна была раней, — усё гэта
часам прыводзіць да абнаўлення вонкавага выгляду газеты, да замены тэматычных рубрык,
парадку размяшчэння матэрыялаў, а ў
асобных выпадках і
да карэкціўкі яе ідэйнай скіраванасці [6, с. 71].
За гады
выдання першага беларускага штотыднёвіка — з 10 лістапада 1906 г. па 7 жніўня 1915 г. — яго рэдактарамі былі тры чалавекі: С. Вольскі ( ён
падпісаў 4 нумары), А. Уласаў(з 8 снежня 1906 г.), Янка Купала ( 7
сакавіка 1914 г. падпісаў газету як
рэдактар — выдаўцом яшчэ некаторы час заставаўся Уласаў, — а з 16 мая 1914 г. Купала стаў рэдактарам-выдаўцом).
Купала прыйшоў на пасаду рэдактара параўнальна позна, а гэта значыць, што «Наша ніва» ўжо мела свой выпрацаваны стыль
работы, наладзіла
шырокую сетку кантактаў з іншымі выданнямі, з бібліятэкамі, рэкламнымі
агенцтвамі. І самае галоўнае, што к гэтаму часу
ў яе ўжо было сваё непаўторнае, лёгкапазнавальнае сярод іншых аблічча, свая
ідэалогія, што ў вынку давала ёй магчымасць мець свайго чытача.
Фенаманальнасць, выключнасць “Нашай нівы” ў тым, што яна стала блізкай,
заваявала аўтарытэт адначасова сярод рабочых, сялян — найменш адукаванай часткі
грамадства, і сярод інтэлігенцыі, інтэлектуальнай эліты грамадства.
Змяніць
газету — гэта значыць рызыкаваць страціць частку сваіx падпісчыкаў, якім, магчыма, не
спадабаюцца новаўвядзенні. А знайсці новых прыхільнікаў "беларушчыны"
было праблематычна, вакол "Нашай Нівы" на той час аб'ядналіся, бадай,
цi не ўсе нацыянальна свядомыя
сілы беларускага народа. I цi стаў бы фінансаваць іншую газету І.
Луцкевіч? Цi знайшліся б рэкламадаўцы ў газету,
якая пачала губляць чытачоў? А улічваючы, што "Наша ніва" была
своеасаблівым арганізуючым цэнтрам, цi не ўнесла б перамена кірунку штотыднёвіка раскол у
нацыянальна-адраджэнскі асяродак?..
Дык
цi прынёс Купала ў “Нашу нiвy” якія-небудзь перамены? На пачатку супаставім
вонкавыя прыкметы. Што ж уяўляла сабой газета ў 1913 - пачатку 1914
г. — напярэдадні прыходу новага рэдактара? Першая старонка, як правіла,
пачыналася з паведамлення аб рабоце Дзяржаўнай думы, затым ішлі інфармацыйнае
паведамленне аб ходзе вайны на Балканах i палемічны артыкул па праблемах
нацыянальна-культурнага жыцця. На 1-й i 2-й старонках часам друкаваліся артыкулы па праблемах эканамічнага развіцця беларускіх земляў. На старонках 2-4 размяшчаліся інфармацыйныя рубрыкі "З ycix старон", "Аб yciм патроху", "З Беларусі і Літвы". Навіны нaсілі тэндэнцыйны характар, паказвалі існуючыя ў крытычным
святле. Акрамя інфармацыйных падборак нярэдка сустракаем і такія, як «Наш фельетон», «Паштовая скрынка», «Жарты». Да
паловы апошняй старонкі займалі рэкламныя аб’явы. Прыкладна трэцяя
частка ўсёй газетнай плошчы была запоўнена творамі мастацкай літаратуры.
Ці назіраюцца перамены ў
афармленні «Нашай нівы» з прыходам Купалы? Да пачатку першай сусветнай вайны —
не. І шрыфты, і тэматычныя рубрыкі, і парадак іх размяшчэння — усё засталося па-ранейшаму. Толькі пасля абвяшчэння вайны з 1 жніўня па 18 берасня 1914 г. 8 нумароў выходзяць на адным аркушы, тады ж з’яўляюцца новыя рубрыкі: «Вайна» і «Каля вайны».
З 1 жніўняда 18 верасня 1914 г. у “Нашай ніве” не друкуюцца мастацкія творы, з 9 кастрычніка таго года (№40) пачынаюць з'яўляцца і
"белыя плямы", выкліканыя ўвядзеннем папярэдняй цэнзуры, яна знімала частку артыкулаў перад самым наборам, замяніць ix не было магчымасці.
Вось калі Купала пicaў да Эпімах-Шыпілы,
што імкнецца паставіць
«Нашу Hiвy» «на належную вышыню» — праз 10 дзён пасля таго, як удалося
аднавіць ранейшы аб'ём газеты, калі ў войска пайшлі лепшыя літаратурныя
сілы маладой Беларусі, сярод якіх i Якуб Колас, i Л. Гмырак,
і М. Гарэцкі, i многія іншыя.
Але i ў такіх умовах Купала імкнецца вярнуць «Нашай ніве»
ранейшы выгляд: аднаўляе аб'ём, аднаўляе
рубрыкі "З Беларусі і Літвы",
"З ycix старон", з 1915 г. — "Аб yciм патроху", стараецца
па-ранейшаму, каб значнае месца ў
газеце займала мастацкая літаратура,
i, трэба прызнаць, гэта яму ўдаецца. Як i ў мінулыя часы, газета адкрываецца рэдакцыйнымі артыкуламі па надзённых праблемах
сучаснасці. Праўда, тэматыка артыкулаў прыкметна звужаецца i
асноўным зместам газеты становяцца ваенныя падзеі.
Праведзеныя
назіранні дазваляюць зрабіць наступныя высновы: вонкавы выгляд, афармленне газеты да самага пачатку вайны заставаліся нязменнымі, у ваенны час Купала імкнецца
захаваць ix. Кола вядучых публіцыстаў з
прыходам Купалы не замяняецца другімі, а пашыраецца за кошт самога Купалы i Бядулі, што у выніку дае магчымасць
«Нашай нве» захаваць цэнтральнае месца ў грамадска-палітычным i культурным жыцці Беларусію Такім чынам, Купала свядома праводзщь
палітыку, скіраваную на прадаўжэнне нашаніўскіх традыцыяў.
Многа
гаворыцца аб фенаменальнасці, аб
выключнай ролі «Нашай Нівы" ў развіцці літаратурна-грамадскіх працэсау на
пачатку XX ст. у Беларусі. I надышоў час адкрыта прызнаць, нават
падкрэсліць —прыйшоўшы на пасаду
рэдактара "Нашай Нівы", Купала пераадолеў усе цяжкасці i захаваў лепшыя якасці i традыцыі
першага беларускага штотыднёвіка.
Што яму давялося зрабщь для гэтага? Па-першае, не дапусціць звужэння аўтарскага кола, а ва ўмовах першай сусветнай
вайны, калі на фронт былі мабілізаваны многія таленавітыя пісьменнікі, не дапусціць зніжэння якасці публікаваных матэрыялаў. Другое, не маючы
за душой ні капейкі, вырашаць надзвычай складаныя фінансавыя пытанні. Трэцяе, пры мінімальным штаце супрацоўнікаў
ствараць газету, гэта значыць — збіраць
матэрыял, апрацоўваць яго, весці перапіску з карэспандэнтамі i многае іншае. Чацвёртае, ва умовах жорсткай цэнзуры ўзяць на сябе адказнасць падпісваць
выданне, якое даволі крытычна ацэньвала
дзеянні ўрада ў ваенны час [7, с. 73].
І«Наша
ніва» і традыцыі народна-дыялектнай мовы
Станаўленне новай беларускай літаратурнай
мовы ў XIX — пачатку
XX ст. адбываецца на аснове жывой
народнай мовы з досыць шырокай сферай выкарыстання.
Таму
змяненні i удасканаленні граматычнага ладу беларускай гра- матычнай
мовы на пачатку XX ст. былі абумоўлены ўнутранымі працэсамі яе развіцця на аснове народнай гаворкі.
Асабліва яскрава працэс узаемадзеяння i паступовай уніфікацыі розных
дыялектных плыняў у галіне фанетыкі, марфалогіі, лексікі можна прасачыць на прыкладзе беларускіх перыядычных выданняў пачатку XX ст. Сярод ix
найбольш значнае месца займае газета "Наша Ніва". Гэта зразумела: газета аб'яднала шэрагах карэспандэнтау
з розных куткоу Беларусі, яны ва ўласнах матэрыялах шырока адлюстроувалі асаблівасці маўлення сваей мясцовасці.
Спынімся на найбольш адметных выпадках
выкарыстання традыцый народна-дыялектовай мовы на старонках "Нашай Нівы".
У
фанетычнай сістэме:
1. Моцнае
недысімілятыўнае аканне пад
уплывам сярэднебеларускіх гаворак
вытрымліваецца не паусюль: беларускаго дэмоса, чэкаюць нечаго негаданаго,
сонейка ўгнявілося, сонейка віталося, згарэло гумно. 2.Наяунасць у
дзеяслоуных канчатках дысімілятыўнага акання: брэшыш,паможыць, чытаіць.
3.Націскны
галосны ў дзеяслоуных канчатках пасля шыпячага (паун.-усх. і паўдн.-зах.): вочы
блішчэлі, Міхалка задрыжэў.
У
марфалагічнай сістэме ўзаемадзейнічаюць рысы
паўночна-. ўсходніх i
паўднёва-заходніх беларускіх гаворак, замацоўваючы за тры- вала рэалізаванай з'явай нарматыўнае права. Адначасова на старонках газеты ў якасці паралельнай нормы
сустракаюцца дыялектызмы, характэрныя для мінска-маладзечанска-віленскай зоны народна-гутарковай
мовы. Напрыклад:
1. Канчатак
-ы (паўн.-усх.), -а, -э (паўд.-зах.) у
назоуніках мужчынскага i ніякага роду з цвёрдай асновай у назоўным
склоне множнага ліку: апекуны, зерняты, словы, мастэ,
целята.
2. Канчаті
-i, -e ў назоўніках трох родаў
з цвёрдай асновай у месным склоне адзіночнага ліку: на дарозі, у лесі, у
горадзі, на сенакосе.
3. Паралельнае
выкарыстанне канчаткаў -ой(-ёй), -ай(-яй)
(паўн-усх.), -ою(-ёю), -аю(-яю) — (паўдн.-зах.), у назоўіках, прыметніках і займенніках
жаночага роду ў творным склоне адзіночнага ліку: верхняй Віслай,
жывою работай, пад ёю, над зямлёю, кожнаю сваёй жылкай.
4. Ужыванне
ў назоўніках
шаночага і ніякага роду з цвёрдай асновай, і жаночага роду з мяккай асновай —
формы роднага склону множнага ліку без
канчатка, тыпу верб,зямель, кухань, (распаўсюджаны ў паўн.-зах., цэнтр. дыялектах), з
канчаткам –аў,
-оў: дзержавоў, расліў, вучэльнёў (паўсямесна).
5.
Канчаткі -ох(-ёх) пад націскам (паўдн.-зах.) i -ах(-ях) не пад націскам (цэнтр.)— у назоўніках
меснага склону множнага ліку: у мурох, у снох, па краёх, па ўзмежках.
6.
Прыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі ў родным склоне адзіночнага ліку ўжываюцца
пераважна са скарочанымі канчаткамі -ай(-яй), -ой, -эй(-ей) — паун.-усх.: нашай
справы, беларускай мовы, той старонкі.
7.
Канчатак -ым(-ім) у месным склоне адзіночнага ліку ў прымет- ніках
мужчынскага i ніякага роду: па дарагім
сыне, на чужым беразе.
8.
Паралельнае ўжыванне канчаткаў -ець(-эць) — паўдн.-зах.: вы-даець,
нясець; i -ыць(-іць) — паўн.-усх. у дзеясловах
абвеснага ладу цяперашняга i будучага часу ў 3-й асобе адзіночнага ліку. 9. Рэалізацыя дапаможнага
дзеяслова быць у цяперашнім часе толькі ў форме ёсць (паун.-усх.): шмат ёсць
прыгожых мясцінаў.
У
галіне лексічнай сістэмы заўважана вельмі разнастайнае функцыянаванне
дыялектызмаў, характэрных yciм абласцям Беларусі, хаця найбольшая перавага застаецца за лексемамі
заходняга арэалу распаўсюджаня. Да прыкладу, наступныя намінацыі, цяпер шырока
фіксваныя ў наступных гаворках: вантробы (нутро, унутраныя органы), газніца
(газоўка), дахоўка (чарапіца), кадук (нячысцік, чорт), пекны (прыгожы, добры),
студня (калодзеж).
Такім
чынам, газета «Наша ніва» з’яўляецца неацэннай крыніцай для вывучэння традыцый
народна-дыялекынай мовы ў фарміраванні фанетычных і лексічных нормаў беларускай
літаратурнай мовы пачатку XX ст [6,
с.76-77].
Заключэнне
У
выніку працы прыйшла да
наступных высноў:
-
развіццё
грамадскай думкі, навукі, культуры і ў сувязі з гэтым вялікая патрэба ў кнізе
прывялі да ўздыму кнігадрукавання на Беларусі ў пачатку XX ст.;
-
перыядычны
друк на пачатку XXст.
заклікаў да адраджэння нацыянальнай культуры, асвятляў гісторыю Беларусі,
станаўленне Беларускай мовы і літаратуры;
-
дзейнасць
Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і навуковыя даследаванні Я.Карскага,
І.Касовіча і іншых садзейнічалі інтэнсіўнаму ўзбагачэнню беларускай
літаратурнай мовы, яе ўнармаванню;
-
газеце «Наша ніва" належыць
выключная роля ў развіцці літаратурна-грамадскіх працэсау на пачатку XX ст. у Беларусі;
-
прыйшоўшы на пасаду рэдактара "Нашай
нівы", Купала пераадолеў усе цяжкасці i захаваў лепшыя
якасці i традыцыі першага беларускага штотыднёвіка.
Спіс
выкарыстаннай літаратуры
1.
Баландзін К. І. “Фарміраванне і развіццё беларускай мовы”.—Мінск: БДПА, 1996 г.
2.
«Беларуская кніга» — Мінск: Полымя, друк.1989 г.
3.
Бярозкіна Н. Ю. «Гісторыя кнігадрукавання
на Беларусі (16-пачатак 20 ст.)/Н. Ю. Бярозкіна.—2-е выд.—Мінск: Бел. Навука, 2000г.
4.
Карповіч М. П. «Рытарычны ідэал у журналістыцы/Марыя Карповіч.—Мінск: Тэхнапрынт,2004 г.
5.
Карский Е. Ф.
«Белорусы». —Мінск, 1955 г.
6.
Панізнік С. “Янка Купала і «Наша ніва»”.—Мінск:Бел. Тав-ва «Хата»,1977 г.
7.
Шчаўлінскі М. Б. «Беларуская літаратура ў гады
першай сусветнай вайны (1914-1918 гг)».—Мінск: РІВШ БДУ, 2002 г.
8.
Энцыклапедыя «Літаратура і мастацтва».— Мінск,
1956 г.
|